У Мінску ўстаноўлены планава-разліковыя цэны на адзінку прадастаўленых жыллёва-камунальных паслуг. Рашэнне Мінгарвыканкама №155 ад 17 студзеня 2017 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Планава-разліковыя цэны па тэхнічным абслугоўванні жылога дома ўстаноўлены ў памеры Br0,1155 за кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц; тэхнічным абслугоўванні ліфта — Br1,33 за аднаго чалавека ў месяц; цеплазабеспячэнні і гарачым водазабеспячэнні — Br98,8 за адну гігакалёрыю; водазабеспячэнні — Br0,7638 за 1 куб.м; водаадвядзенні (каналізацыі) — Br0,5103 за куб.м.

Рашэнне прынята на падставе часткi шостай пункта 11 Палажэння аб парадку фарміравання і прымянення планава-разліковых цэн на жыллёва-камунальныя паслугі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 18 студзеня 2006 года №54.

Дакумент падлягае апублікаванню ў газеце «Мінскі кур'ер» і ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?