Пачнецца пластычна-эксперыментальнае дзеянне ў Цэнтры сучасных мастацтваў з выступу тэатра «Галава-нага», які ў сваім спектаклі «МоваХ», зробленым па матывах вершаў Вальжыны Морт, даследуе тэму складаных адносін чалавека з роднай мовай.

Гледачы змогуць стаць сведкамі дзеянняў у розных жанрах: ад сучаснага танцу да інтэрактыўных перформансаў. Сярод удзельнікаў форума — тэатры танца «Quadro» (Гомель), «Галерэя» (Гродна), «Альтана» (Мінск) і іншыя. Галоўным экспертам будзе Рышард Каліноўскі — танцор, харэограф Цэнтра культуры Любліна з Польшчы.

«ПлаSтформу» ўпершыню правялі ў сталіцы ў 2013 годзе. Яго ініцыятарам выступіў Вячаслаў Іназемцаў (пластычны тэатр «InZhest») з аднадумцамі. Увесь гэты час форум робіцца выключна на ініцыятыве арганізатараў.

Кожны фестывальны дзень стартуе ў 18.00. Квіткі можна набыць у касе Цэнтра сучасных мастацтваў ці на ByCard.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?