Дзяніс Вараненкаў. Фота krivoe-zerkalo.ru

Дзяніс Вараненкаў. Фота krivoe-zerkalo.ru

«Сітуацыя ў Расіі цяпер, як у нацысцкай Нямеччыне Гітлера <…> Цэлая дзяржава звар'яцела менавіта ў псеўдапатрыятычным чадзе», — заявіў Вараненкаў.

Па словах былога дэпутата, «Крым стаў такой лакмусавай паперкай — ён аб'яднаў Расію вакол ідэі нешта ******** (скрасці) у свайго суседа».

Пры гэтым Вараненкаў сцвярджае, што не галасаваў у Дзярждуме за далучэнне Крыма да Расіі. Ён заявіў, што за яго гэта зрабілі іншыя сябры фракцыі КПРФ. «Карткай яны прагаласавалі замест мяне, хоць даверанасці на галасаванне я не даваў», — сказаў былы дэпутат.

У інтэрв'ю Вараненкаў таксама заявіў, што ў Расіі фальсіфікуюць вынікі ўсіх выбараў ад муніцыпальных да федэральных, а ФСБ узурпавала паўнамоцтвы ўсіх сілавых ведамстваў у краіне.

Вараненкаў пацвердзіў, што даў паказанні ўкраінскай пракуратуры па справе Віктара Януковіча, якога ва Украіне абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе. Па словах былога дэпутата, Януковіч «здрадзіў сваёй краіне, датычны да масавых забойстваў людзей, збег у іншую краіну і заклікаў войскі іншай дзяржавы знішчаць свой народ».

Вараненкаў з'ехаў з Расіі ў кастрычніку 2016 года. У снежні ён атрымаў грамадзянства Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?