Трапічны ўраган, які атрымаў імя «Долі», імкліва набліжаецца да паўночна‑ўсходняга ўзьбярэжжа Мэксыкі і поўдня ЗША.

Хуткасьць ветру ў эпіцэнтры сягае 90 км/г, ужо абвешчана пра эвакуацыю 23 тыс. чалавек. Папярэджаньне абвешчана і ў штаце Тэхас — кампанія «Шэл» эвакуавала работнікаў з нафтавых платформаў у Мэксыканскай затоцы. Створана 16 сховішчаў ад урагану.

Той, хто не эвакуаваўся ў тэрміновым парадку ўзводзяць умацаваньні. Дождж пагражае моцнай паводкай.

Чакаецца, што асноўны ўдар стыхіі прыйдзецца на Мэксыку і Тэхас увечары ў сераду. Ураган пятай катэгорыі пагражае сур’ёзнымі разбурэньнямі.

Долі ўтварылася з трапічнага шторму, што пачаўся апоўдні ў аўторак паблізу ўзьбярэжжа Мэксыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?