«Самыя танныя квіткі каштуюць €8. Гэта квіткі на адборачныя туры. Самыя дарагія — €500 — квіткі ў VIP-зону на фінал», — паведаміў ТАСС прадстаўнік сэрвісу па продажы квіткоў, які выйграў адпаведны тэндэр, Concert.ua.

«Мы паклапаціліся пра тое, каб квіткі на шоу былі даступныя для ўсіх слаёў насельніцтва — ад студэнтаў да заможных людзей», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны (НТКУ), якая з'яўляецца арганізатарам конкурсу, Павел Грыцак.

На дзевяць канцэртаў — шэсць рэпетыцый, два паўфіналы і фінал — будзе прададзена 70 тысяч квіткоў. Сэрвіс па продажы электронных квіткоў дазваляе набыць іх як ва Украіне, так і за мяжой.

Чарга з ахвотных купіць квіткі на фінал конкурсу «Еўрабачанне» на Concert.ua усяго праз 10 хвілін пасля пачатку продажу налічвае каля шасці тысяч чалавек. Пра гэта сведчаць дадзеныя сэрвісу. Каб набыць іх, трэба чакаць каля гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?