Сёння, 15 лютага, праваслаўныя адзначаць адно з вялікіх святаў — Стрэчанне Гасподняе.

У народзе яго яшчэ называюць Грамніцы, а сімвалам гэтага свята выступае свечка, асвечаная ў храме ў гэты дзень. Яны аберагалі хаты ад перуна.

«Грамніцы — зімы палавіцы», — кажа народная мудрасць.

Народная мудрасць кажа: «Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы», ад сёння сонца павяртае на вясну.

Народныя прыкметы такія: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [6 мая] вол наесца травіцы» (калі сёння адліга, то і вясна будзе ранняй).

«Як на Грымніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (вясна ранняя, але яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля).

Сёння ў Мінску чакаецца 0+2, па Беларусі — да +4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0