Пагадненне паміж беларускім паўабаронцам Аляксандрам Глебам і «Крыламі Саветаў» будзе разлічана да канца сезона-2016/17.
Пра гэта паведаміў старшыня рады дырэктараў самарскай каманды Дзмітрый Шляхцін, піша Tribuna.com.
«Медабследаванне паўабаронца прайшоў паспяхова. Пагадненне з Глебам плануецца заключыць да канца гэтага сезона. Опцыю падаўжэння пакуль яшчэ абмяркоўваем», - сказаў Шляхцін.
***
Глеб выступаў за «Крылы» ў 2012 г., куды перайшоў з «Вольфсбурга», потым тройчы вяртаўся ў БАТЭ, гуляў таксама двойчы за турэцкія «Генчлербірлігі» і «Коньяспор».
У гэтым сезоне расійскай прэм'ер-лігі «Крылы Саветаў» ідуць на 12-м месцы. Клуб трэніруе беларус Вадзім Скрыпчанка.