Як інфармуе РІА «Новості», Данкверт збіраецца на іх адказаць.

«З пракуратуры Расіі прыйшлі дакументы, на падставе якіх можна меркаваць пра тое, якія пытанні задалі беларускія калегі. Я на гэтыя пытанні службы рыхтуюся адказваць, усё гэта нармальна», — сказаў Сяргей Данкверт.

Аляксандр Лукашэнка 3 лютага публічна прапанаваў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу распачаць крымінальную справу у адносінах кіраўніка Рассельгаснагляду за тое, што той стварае перашкоды для паставак беларускай прадукцыі ў Расію і наносіць страты прадпрыемствам у нашай краіне.

Пазней МУС Беларусі заявіла, што ў адносінах шэрагу службовых асоб Рассельгаснагляду праводзяцца даследчыя праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0