Да дабрачыннай акцыі, накіраванай на збор сродкаў на апэрацыю па перасадцы сэрца для Міхася Ларына, далучылася этна-трыё «Тройца» з новай песьняй «Удоль па рэчачцы». Раней да акцыі далучыліся гурты «J:МОРС», «Крамбамбуля» ў дуэце з Русяй, «Тяни-толкай», Аляксей Хлястоў.

Пералічыць грошы Міхасю вельмі проста — дастаткова зайсьці ў любое аддзяленьне «Беларусбанку» й мець з сабой рэквізыты ягонага рахунку. Квітанцыю запаўняць ня трэба, пашпарт не патрэбны.

Дадатковая інфармацыя пра Міхася й акцыю даступная на сайце праекту.

Рэквізыты рахунку:
Філіял 511 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 815 УНП 100349858 р/с 3819382103561для пералічэньня на рахунак №01000019 для Ларына Міхася.

Паводле www.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0