mfa.gov.by

mfa.gov.by

15 лютага адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Валянціна Рыбакова з надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Руанда ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Жаннай д'Арк Мужавамарыей з нагоды ўручэння ёю копій даверчых грамат, паведамляе прэс-служба МЗС.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы двухбаковых адносін, дамовіліся актывізаваць кантакты ў мэтах наладжвання практычнага супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі і іншых галінах.

***

Жанна д'Арк Мужавамарыя (Jeanne d'Arc Mujawamariya) нарадзілася ў 1970 г. Скончыла факультэт фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навук Расійскага ўніверсітэта Дружбы народаў. У 2001 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «фізічная хімія» ў Індыйскім інстытуце тэхналогіі, Руркі. 

У 2006-2008 гг. - міністр адукацыі, навукі, тэхналогіі і навуковых даследаванняў Руанды, з 2008 г. — міністр гендэрнага развіцця і сям'і. З 2013 г. — надзвычайны і паўнамоцны пасол Руанды ў Расіі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0