Свет22

Расійскія следчыя дапыталі журналіста Лойку пра фотавыставу Васюковіча

Журналіста Сяргея Лойку дапыталі ў следчым аддзеле СК па Таганскім раёне Масквы СК наконт выставы ў Сахараўскім цэнтры, прысвечанай вайне ва Украіне, дзе акрамя фотаздымкаў Лойкі таксама былі прадстаўлены і працы беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча.

На фотах Аляксандра Васюковіча — звычайныя ўкраінскія вайскоўцы.

Заяву па артыкуле 282 КК РФ (Распальванне нянавісці альбо варожасці, а роўна зневажэнне чалавечай годнасці) на Лойку падаў муніцыпальны дэпутат раёна Якіманка Дзмітрый Захараў. Раней у завядзенні крымінальнай справы было адмоўлена, аднак 17 студзеня начальнік следчага аддзела адмяніў адпаведную пастанову і накіраваў матэрыял на новую даследчую праверку. Зараз па матэрыяле таксама прызначаная псіхолага-лінгвістычная судовая экспертыза, па выніках якой будзе прынята рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы.

«Сумна, што замест таго, каб кіравацца хоць нейкімі рэшткамі гуманізму, псеўдапатрыятычныя актывісты займаюцца псаваннем фотаздымкаў, зрывам выстаў і напісаннем даносаў. Даносам на журналіста вайну не спыніш», — заявіла Марыя Баронава, каардынатар праваабарончага праекта «Адкрытая Расія», які прадстаўляе інтарэсы Лойкі.

Раней стала вядома, што на допыт выклікаюць і беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?26

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін укол — і слых вяртаецца. Навукоўцы зрабілі прарыў у лячэнні глухаты1

Былому намесніку начальніка расійскага Генштаба далі 17 гадоў зняволення1

«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА4

У Полацку жанчыну пакаралі за відэа ў тыктоку з мільённымі праглядамі3

Генадзь Туміловіч, толькі ўладкаваўшыся на працу ў Ізраілі, адразу ж уляпаўся ў скандал8

У сацсетках паскардзіліся, што міліцыя штрафуе за фатаграфаванне ў полі з васількамі. Гэта сапраўды так?5

Прэм'ер Літвы раскрытыкаваў рашэнне Польшчы ўвесці памежны кантроль5

Прапагандыстам удалося сарваць вечарыну памяці Ларысы Геніюш у Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?26

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць