На сайце vytoki.net з'явіліся фатаграфіі з перадвыбарчай кампаніі БНФ 1989 года. Гэта два мітынгі ў Менскім мікрараёне Паўднёвы Захад, якія дзівяць масавым удзелам грамадзян.

Сяргей Навумчык пракаментаваў гэтыя здымкі: «Тады БНФ выстаўляў шмат кандыдатаў з Аргкамітэта БНФ — усе былі «зарубленыя» на акруговых сходах.

Васіль Быкаў быў абраны, але ад Саюза пісьменнікаў СССР. Былі непасрэдна сябры БНФ (Пазняк) і былі тыя, каго БНФ не вылучаў, але пасля таго як сябры БНФ былі пасечаны на акруговых сходах. Шушкевіч, Жураўлёў, Дабравольскі, Габрусь (Магілёў) сябрамі БНФ не былі, але актывісты БНФ сапраўды мелі ў іх перамозе важную ролю, калі не вызначальную».

Успамінае Зянон Пазняк: «Гэта перадвыбарчы мітынг 1989 года, арганізаваны Койданаўскай Радай БНФ у раёне Паўднёвага Захаду. Я там быў і выступаў. Ад камуністаў прыходзіў Краўчанка. Яго асвісталі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0