Рэйтынг катэгорыі «кошт/якасць» па замежных авіякампаніях у расійскім небе быў складзены «Forbes». Каб зрабіць яго, эксперты агенцтва «Авіяпорт» некалькі месяцаў вывучалі сэрвіс кампаній, а тарыфную палітыку прааналізаваў «Aviasales». Для ацэнкі якасці за аснову былі ўзяты вынікі даследавання «Сэрвіс у расійскім небе». Пад маркай «таемных гасцей» эксперты агенцтва «Авіяпорт» праверылі узровень абслугоўвання авіякампаній на ўсіх этапах: ад куплі квітка да выхаду з самалёта пасля пералёту.

У даследаванні ўлічваліся такія характарыстыкі, як пунктуальнасць, якасць паслуг і кошт квіткоў. Абыйсці іншых перавозчыкаў «Белавіі» дапамагла менавіта даступнасць апошніх.

Якасць паслуг у «Белавія» была на сярэднім узроўні, затое цэны — самыя нізкія. Гэтаму паспрыяла адкрыццё рэйса ў падмаскоўны «Жукоўскі». Даляцель туды з Мінска часам можна за 25-30 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?