Заканамерны вынік атрымаў інцыдэнт, які адбыўся ў лістападзе мінулага года ў населеным пункце Вербавічы Нараўлянскага раёна. Тады мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап'янення абразіў пагранічнікаў у адказ на просьбу прад'явіць дакументы на права знаходжання ў пагранзоне.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта, па дадзеным факце была заведзена крымінальная справа.

31 студзеня адбыўся адкрыты судовы працэс, дзе і быў вынесены вердыкт у дачыненні да яго фігуранта. Паводле артыкула 369 КК Рэспублікі Беларусь (абраза прадстаўніка ўлады) 32-гадовы жыхар аграгарадка Вербавічы прысуджаны да выпраўленчых працаў тэрмінам на адзін год з утрыманнем 15% заробку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0