Вуліцы Савецкая, Леніна і Ажэшкі ў сераду 15 лютага сталі першымі ў цэнтры Гродна, якія займелі адмысловыя таблічкі з гістарычнымі назвамі вуліц, перадае партал hrodna.life. Іх усталёўкай займаецца гарадская ЖКГ. Плануецца, што астатнія 16 вуліц, уключаных у першы этап, атрымаюць такія ж шыльды ў найбліжэйшы час.
У спіс 16 адабраных вуліц увайшлі: вул. Баторыя, вул. Вялікая Траецкая, вул. Будзёнага, вул. Гараднічанская, вул. Кірава, вул. Леніна, вул. Карла Маркса, вул. Ажэшкі, вул. Кастрычніцкая, вул. Парыжскай Камуны, вул. Свярдлова, вул. Савецкая, пл. Савецкая, вул. Сацыялістычная, вул. Тэльмана, вул. Урыцкага.
Чытайце таксама: