Аддзелам Следчага камітэта Бялыніцкага раёна ў дачыненні да мясцовай жыхаркі распачата крымінальная справа па арт.139 (забойства) КК Беларусі, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Паведамленне аб сварцы двух жанчын паступіла ў міліцыю ад суседзяў 15 лютага — у двары прыватнага дома Бялынічаў былі чутны крыкі і заклікі аб дапамозе. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група, якая пабачыла дзвюх жанчын (1944 і 1971 гадоў нараджэння) з множнымі колата-рэзанымі раненнямі. Яны былі шпіталізаваны ў райбальніцу, дзе маладзейшая з іх памерла. Жанчыны — свякроў і нявестка. Адбылася сварка, падчас якой яны нанеслі адзін адной нажавыя раненні.

Па крымінальнай справе прызначаны шэраг экспертыз. Матыў злачынства высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0