Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка адзначае пэўныя складанасці ў продажы беларускай тэхнікі на расійскім рынку.
Пра гэта ён заявіў журналістам перад пачаткам выніковай калегіі Міністэрства прамысловасці, піша БелТА.
«Мы заўсёды лічым і разумеем, што расійскі рынак для нас быў, ёсць і будзе асноўным. Але няпроста на ім працаваць, ёсць праблемы, пэўная дыскрымінацыя на гэтым рынку», — адзначыў Уладзімір Сямашка.