У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл паводле прызначэння ў 2016/2017 навучальным годзе з 13 па 17 лютага на ўчастку мясцовасці, які ўключае тэрыторыю былога авіяцыйнага палігона Палескі, праводзіцца мерапрыемства сумеснай падрыхтоўкі злучэнняў і вайсковых часцей беларускай арміі, што дзейнічаюць згодна з адзінай задумай.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, здзейсніўшы марш ва ўказаны раён, асобны ракетны дывізіён 465-й ракетнай брыгады пачаў правядзенне тактычных вучэнняў. Супрацьпаветранае і знішчальна-авіяцыйнае прыкрыццё яго дзеянняў ажыццяўляюць баявыя разлікі зенітных ракетных войскаў і экіпажы авіяцыі. Для выдачы інфармацыі аб паветраным становішчы разгорнутая групоўка радыётэхнічных войскаў.

16 лютага падчас актыўнай фазы мерапрыемства будуць праведзеныя баявыя пускі аператыўна-тактычным комплексам «Кропка», задзейнічаныя экіпажы вучэбна-баявых самалётаў Як-130 і знішчальнікаў МіГ-29. Яны выканаюць пускі кіраваных ракет «паветра-паветра». У сваю чаргу разлікі зенітных ракетных комплексаў «Аса-АКМ» і «Тор-М2» ажыццявяць пускі ракет па мішэнях — імітатарах паветраных цэляў. Экіпажы верталётаў Мі-8МТВ-5 будуць выконваць задачы ў адпаведнасці з баявымі магчымасцямі авіяцыйнай тэхнікі.

У сумеснай падрыхтоўцы возьмуць удзел больш за 500 ваеннаслужачых і 200 адзінак тэхнікі.

«Правядзенне такога роду мерапрыемства дазволіць ажыццявіць праверку і падрыхтоўку баявых разлікаў і экіпажаў, якія выконваюць задачы баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне, а таксама павысіць зладжанасць дзеянняў разнастайных сіл і сродкаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?