Беларусь упершыню набыла партыю нафты ў Ірана, паведамілі Reuters чатыры інфармаваныя крыніцы.

Дзяржкампанія «Беларуснафта», па дадзеных суразмоўцаў агенцтва, закупіла ў Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніі (NIOC) 80 тысяч тон нафты (каля 600 тысяч бараляў).

Іранская нафта была закуплена праз даччынае прадпрыемства «Беларуснафты» ў Польшчы, паведамляе Reuters. Мяркуецца, што груз будзе дастаўлены марскім шляхам у Адэсу або латвійскі Вентспілс, а адтуль па чыгунцы нафта будзе перапраўлена ў Беларусь.

***

Беларусь вымушана шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты ва ўмовах скарачэння паставак нафты з Расіі ў сувязі з неўрэгуляванай спрэчкай па газавым доўгу Мінска перад Масквой.

Яшчэ ў студзені Лукашэнка запатрабаваў ад беларускага ўрада знайсці альтэрнатыўныя крыніцы нафтавых паставак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?