На выяве — барана, з яе непаўторнай графікай. Гэта выключна мірная прылада, ёю варушаць перавораную ніву, каб рунь лягчэй магла прабіцца на свет. Пастаўленая на рабро, вертыкальна, барана ператвараецца ў нечаканую метафару стойкасці і гатоўнасці. У гэтым сімвале няма агрэсіі, але ёсць цвёрдасць. Яе падкрэслівае і чырвоны надпіс «Барані сваё», гульня слоў ад «Барануй».

Пад лога даўняй газеты размешчаны радкі з верша аднаго з былых рэдактараў «Нашай Нівы» Янкі Купалы, надрукаваныя ўпершыню ў НН у 1913 годзе: «Не шукай ты шчасця, долі На чужым, далёкім полі».

Графічную апрацоўку ідэі ажыццявіў дызайнер СтК.

Дзякуем усім, хто падтрымаў нас. Мы ганарымся нашай грамадзянскай супольнасцю.

Нашаніўская Талака паспяхова скончана: спіс фундатараў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?