Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілля Помін, асобу зламысніка ўстанавілі супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС.
Вырашаецца пытанне аб распачынанні ў дачыненні да гэтага грамадзяніна крымінальнай справы. Выкрадзеныя сродкі ў суме, эквівалентнай каля 1 тысячы еўра, вернуць бацькам хлопчыка.
Грошы з рахунка двухгадовага хлопчыка, у якога нейрабластома, зніклі ў другой палове студзеня. Бацькі дзіцяці звярнуліся ў міліцыю. Яна праводзіла праверку па гэтым факце.