У матчы Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на сваёй арэне выйграла па булітах у «Нафтахіміка» з лікам 2:1.
У суботу «зубры» правядуць заключны матч рэгулярнага чэмпіянату: беларускі клуб на «Мінск-Арэне» згуляе з «Ак Барсам».
Пасля 59 тураў: 1. ЦСКА — 134, 2. СКА — 134, 3. Лакаматыў — 110. 4. Дынама Масква — 109. 5. Дынама Мінск — 105, 6. Тарпеда — 104, 7. Віцязь — 97. 8. Ёкерыт — 93.
«Дынама» ўжо забяспечыла сабе месца ў плэй-оф, і яго супернікам будзе або маскоўскае «Дынама», або «Лакаматыў».
Плэй-оф стартуе на наступным тыдні. Серыя ідзе да чатырох перамогаў.