Пункт пропуску «Лоша—Шумскас» на беларуска-літоўскай мяжы пачынае функцыянаваць з 17 лютага ў статусе міжнароднага, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце. Рэжым пропуску грамадзян усіх краін, за выключэннем асоб, якія едуць у пешым парадку, будзе кругласутачным.

Фота: gpk.gov.by

Месцазнаходжанне пункта пропуску: Гродзенская вобл., Астравецкі р-н, в. Лоша.

Па ўзгадненні з літоўскім бокам, пропуск транспартных сродкаў, зарэгістраваных па-за межамі Беларусі, у пункце пропуску «Лоша—Шумскас» будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці пасведчання ўвозу на транспартны сродак. «Пры адсутнасці гэтага пасведчання транспартныя сродкі будуць накіроўвацца ў іншыя міжнародныя пункты пропуску для яго афармлення», — растлумачылі ў ДПК.

Пропуск тавараў будзе праводзіцца ў адпаведнасці з пералікам і колькасцю тавараў для асабістага карыстання, што ўвозяцца ў Беларусь і вывозяцца з яе праз пункты спрошчанага пропуску на дзяржаўнай мяжы ў багажы фізічных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0