«Газпрам», імаверна, перадумаў спыняць удзел у сваім даччыным прадпрыемстве ў Беларусі. Адпаведны пункт знік з парадку дня пасяджэння рады дырэктараў кампаніі, запланаванага на 27 лютага. Учора ў апублікаваным парадку дня быў пункт 2.3.1. «Аб спыненні ўдзелу П[ублічнага] А[кцыянернага] Т[аварыства] «Газпрам» у Замежным прыватным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Газпрам трансгаз Захад». Пра гэта напісалі ўплывовыя СМІ. Аднак праз некалькі гадзінаў з'явіўся выпраўлены парадак дня і гэтага пункту там ужо не аказалася. Не выключана, што гэта адбылося на фоне заяваў у Маскве і Мінску пра магчымае дасягненне канчатковай дамоўленасці па пастаўках у Беларусь нафты і газу.

Як вядома, «Газпрам» стварыў ў Беларусі даччынае прадпрыемства ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?