Колькасць фінскай арміі на выпадак канфлікту будзе павялічана з 230 тысяч да 280 тысяч салдат. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе па абароннай палітыцы ўрада Фінляндыі, апублікаваным у чацвер. Такі крок звязаны з ростам ваеннай напружанасці ў Балтыйскім рэгіёне і дзеяннямі Расіі на ўсходзе Украіны.

«Расія імкнецца ўмацаваць статус сусветнай дзяржавы і выказала намер стварыць сістэму бяспекі, заснаваную на сферах уплыву», — адзначаецца ў дакуменце. Масква прадэманстравала гатоўнасць «ужываць рэгулярныя ўзброеныя сілы і шырокі спектр іншых інструментаў» для дасягнення сваіх мэтаў, гаворыцца далей у дакладзе.

Павелічэнне колькасці вайскоўцаў будзе каштаваць бюджэту Фінляндыі дадатковыя 55 млн еўра штогод. Да 2012 года фінская армія налічвала 350 тысяч вайскоўцаў, але потым гэты паказчык быў скарочаны да 230 тысяч чалавек. Фінляндыя не ўваходзіць у краіны НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0