Падчас Супербоўла тэнісістка Эжэні Бушар напісала, што ведала, што «Атланта» выйграе, на што адзін з яе заўзятараў адказаў: «Калі «Патрыёты» выйграюць, пойдзем на спатканне?» Яна пагадзілася. У той момант, калі завязалася гэтая размова, яны прайгравалі «Атланце» 18 ачкоў. Але ў выніку клуб Тома Брэдзі перамог, і Бушар засталося толькі спытаць у хлопца: «Дык дзе ты жывеш?»
У выніку спатканне адбылося (Бушар палічыла, што гэтая гісторыя прыцягнула так шмат увагі, што яна не магла праігнараваць сваё абяцанне). Шчасліўчыкам аказаўся студэнт Джон Герке. Спачатку канадка перажывала, што ён будзе якім-небудзь дзіўным хлопцам (бо ў твітары на аватацы ў яго стаіць не яго фота, а гальфіст Тайгер Вудс), але ў выніку была вымушана прызнаць, што ён «вельмі прыемны хлопчык».
Натуральна, уся гэта падзея ператварылася ў вялізную піяр-акцыю. Яны пайшлі на баскетбол, і Бушар ледзь не ў жывым эфіры транслявала ўсё ў твітары, а потым раздавала шматлікія інтэрв'ю. Але хлопец застаўся задаволены.