Нездарма нас прымушалі цягаць у школу зменку: доўгае знаходжанне ў футравым абутку ў памяшканні — офісе, краме, кафэ, аўтамабілі — не лепшая ідэя.

Дык у чым праблема?

Пры павышэнні тэмпературы навакольнага асяроддзя аўтаматычна спрацоўваюць механізмы тэрмарэгуляцыі: потавыя залозы пачынаюць вылучаць сакрэт — пот, што мае кіслую рэакцыю, асяроддзе чаравіка, адпаведна, тут жа робіцца кіслым, што дае зялёнае святло розным бактэрыям — калі ласка, размнажайцеся. А гэта часта прыводзіць да грыбковых інфекцый.

Апроч таго, у вільготным асяроддзі эпідэрміс губляе свае ахоўныя ўласцівасці. Праяўляецца гэта не самай прыемнай выявай: у праблемных месцах утвараюцца пухіры, расколіны, якія свярбяць. Яшчэ адзін аргумент на карысць зменкі: у «цяплічных» умовах мазоль (калі ён ёсць), зазвычай, зажывае куды даўжэй.

Колькі можна НЕ пераабувацца

Усё вельмі індывідуальна. Баваўняныя шкарпэткі дазваляюць скуры дыхаць. Але калі твае ступні хутка пацеюць, мае сэнс падабраць спартовыя шкарпэтачкі з вільгацевыводнай сінтэтыкай у складзе.

Сачы за сабой. Першы трывожны званочак: ступні сталі вільготнымі, ногі ацяклі. Дарэчы, абутак на плоскай падэшве ці з высокім абцасам, занадта вузкі ці, наадварот, шырокі мала таго што дэфармуе ступні, дык яшчэ і траўмуе скуру. Так з'яўляюцца мазалі і трэшчыны.

Ногі баляць у канцы працоўнага дня? Стоптваецца абцас ці сціраецца падэшва? Дрэнныя навіны: ты і твае чаравікі не пара. Трэба ехаць па якасную абноўку.

Чаму менеджары-міленіялы выгараюць на працы хутчэй за іншых?

8 прыкмет, што ваш храп можа быць небяспечны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?