28 ліпеня пачнуцца здымкі 4‑сэрыйнага тэлевізійнага мастацкага фільму «Снайпэр. Зброя адплаты», сумеснай карціны «Беларусьфільма», Белтэ­ле­радыёкампаніі й расейскай кампаніі «Цэнтрал партнэршып». Рэжысэрам стужкі выступае Аляксандар Яфрэмаў.

Дзея фільма праходзіць пад Сталінградам і ў маленькім нямецкім мястэчку. Сталінград узьвядуць пад Менскам, а асноўныя здымкі пройдуць у Мірскім замку.

Карціна будзе з дынамічным сюжэтам, трукамі й эфэктнымі сцэнамі, і ў той жа час у аснове сюжэту — чалавечыя пачуцьці.

Гісторыя пачынаецца ў 1942 годзе пад Сталінградам, калі група снайпэраў пад камандаваньнем старшага лейтэнанта Яшына сутыкаецца з хітрым праціўнікам — нямецкім капітанам Карлам Кляйстам. У падстаўленай ім пастцы гіне каханая старшага лейтэнанта, дзяўчына‑снайпэрка Алеся Мікуліч, а сам Яшын атрымлівае цяжкае раненьне. І толькі пасьля заканчэньня вайны, на службе камэндантам у невялічкім нямецкім гарадку, Яшын атрымлівае нечаканую магчымасьць адпомсьціць за гібель каханай дзяўчыны.

Паводле Беларусьфільма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0