Паводле дадзеных рэсурсу Crunchbase.com, які адсочвае актыўнасць венчурных інвестараў, па выніках 2016 года інвестыцыі фонду Fenox Venture Capital пераадолелі мяжу ў 500 млн даляраў.

На сённяшні дзень агульны аб'ём сродкаў, прыцягнутых FVC у стартапы з 2011 года, складае 510 млн даляраў. Усяго за гэты перыяд Fenox Venture Capital, адным з заснавальнікаў якога з'яўляецца вядомы беларускі бізнэсовец Віталь Арбузаў, зрабіў каля 90 укладанняў у 72 кампаніі ЗША, Японіі, Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі.

Паводле дадзеных рэсурсу Crunchbase.com, за мінулы год FVC зрабіў каля 20 інвестыцый. У гэтым годзе фонд удзельнічаў у прыцягненні сродкаў у два стартапы ў ЗША і Інданезіі.

Нагадаем, у 2011 што годзе, калі Віталь Арбузаў і яго партнёры пачыналі праект, планавалася, што FVC прафінансуе на працягу пяці гадоў не менш за 50 праектаў.

У прыярытэтах фінансавання FVC застаюцца найноўшыя тэхналогіі ў інтэрнэце (ахова здароўя, гандаль, фінансавы сэрвіс і г.д.), а галоўнымі рынкамі — ЗША, Японія, Паўднёва-Усходняя Азія. У апошні час сфера інтарэсаў разраслася на Ізраіль і Блізкі Усход.

У 2016 годзе фонд быў адным з самых актыўных па інвеставанні ў так званыя здаровыя гаджэты. Інвестыцыя FVC у масачусецкі стартап Affectiva, па ацэнцы аўтарытэтнага рэсурсу VatorNews, заняла ў мінулым годзе 11-е месца па аб'ёме ўкладанняў сусветных інвестараў у пераносныя гаджэты ў галіне аховы здароўя. Affectiva займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, здольнага распазнаваць эмоцыі, якое інтэгруецца ў розныя платформы: IOS, Android, Windows, Linux, MacOSX, Unity, JavaScript. З яго дапамогай можна аналізаваць эмоцыі карыстальніка, адсочваючы змены на твары. Акрамя аховы здароўя, тэхналогія прызначана для адукацыі, гульняў, рэкламы, рознічных продажаў, выкарыстоўваецца стацыянарна і на пераносных прыладах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?