17.02.2017 / 11:09

Як у сакавіку. Сіноптыкі абяцаюць у выходныя цёплае, але з ападкамі надвор'е

У гэтыя выхадныя дні ў Беларусі чакаецца сырое і адносна цёплае надвор'е. Захаваецца павышаны тэмпературны рэжым, больш характэрны для першай паловы сакавіка.

Пра гэта TUT.BY распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Святлана Рыбакова.

Атлантычныя цыклоны, ссоўваючыся па поўначы Еўропы, працягнуць пастаўляць у Беларусь цёплае вільготнае паветра. Ападкі будуць выпадаць у выглядзе мокрага снегу і дажджу.

18 лютага, у суботу, ноччу пад уплывам франтальнага падзелу на значнай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай чакаецца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — + 2°С, максімальная днём 0 — + 5°С.

У Мінску ноччу невялікія кароткачасовыя ападкі, мокры снег, дождж, днём без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -2°С, максімальная днём +1 — +3°С.

У нядзелю ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём пад уплывам чарговай сістэмы франтоў, якія змяшчаюцца са Скандынавіі, у асноўным па паўночна-заходняй палове нашай краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Магчымы слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Днём па поўначы краіны чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +1°С, максімальная днём -1 +4°С.

20—21 лютага атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Чакаецца слабы туман, ноччу і раніцай галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 +4°С, максімальная днём 0 — + 7°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру