Улада120120

У Мінску некалькі тысяч чалавек выйшлі на Марш абураных беларусаў

У цэнтры Мінска адбыўся Марш абураных беларусаў. У ім узялі ўдзел больш за 2000 чалавек, якія пратэставалі супраць так званага «падатка на дармаедаў». Арганізатарамі акцыі сталі апазіцыйныя палітыкі Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў і іншыя.

Удзельнікі Маршу рушылі па праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да будынка Міністэрства па падатках і зборах. Там прайшоў кароткі мітынг, падчас якога былі спаленыя некалькі «лістоў шчасця» ад падаткавікоў.

Арганізатары заклікалі дэманстрантаў далучыцца да Дня Волі, які будзе святкавацца 25 сакавіка.

Свой «Марш недармаедаў» на 15 сакавіка плануе правацэнтрысцкая кааліцыя (АГП, БХД, «За свабоду»). Яны падалі заяўку і дамагаюцца дазволу на акцыю, каб прыцягнуць максімальную колькасць удзельнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

19:55

Пасля «Маршу абураных беларусаў» невядомыя ў цывільным напалі на актывістаў анархісцкага руху, якія накіроўваліся дахаты. У іх адабралі транспарант, аднак самім актывістам удалося пазбегнуць затрымання.

19:16

19:12

Арганізатары аб'яўляюць, што Марш абураных беларусаў завершаны.

Напрыканцы Мікалай Статкевіч запатрабаваў ад уладаў выканання ўсіх патрабаванняў мітынгоўцаў да 25 сакавіка. Інакш, паводле яго слоў, у Дзень Волі людзі зноў збяруцца і будуць патрабаваць адстаўкі цяперашняй улады.

19:10

Удзельнікі Маршу спальваюць «лісты шчасця» ў вядры на прыступках Міністэрства па падатках і зборах.

19:08

19:06

Амаль усе ўдзельнікі, з якімі размаўляе карэспандэнт НН, кажуць, што працуюць, але выйшлі на акцыю з салідарнасці альбо дзеля родных.

Адзін з суразмоўцаў адзначае, што супраць палітычных лозунгаў: «Мы проста супраць падатку, прычым тут «Жыве Беларусь»?»

19:02

Варта адзначыць, што на акцыю выйшлі людзі ўсіх узростаў і рознага сацыяльнага статуса.

18:58

Людзі ўжо на плошчы Незалежнасці.

18:56

«Чаму я тут? Сам я працую. Але калі моладзь не можа, значыць, трэба выходзіць. Праўда, маёй пляменніцы прыйшоў «ліст шчасця»», — тлумачыць адзін з удзельнікаў.

18:54

Многія ўдзельнікі прыйшлі не таму, што атрымалі «лісты шчасця», а з салідарнасці з тымі, хто іх атрымаў. І таксама, каб выказаць сваё стаўленне да гэтага дэкрэта і ўладаў.

18:52

Людзі ідуць да Міністэрства па падатках і зборах, што месціцца па Савецкай, 9.

18:48

Нам з акна Рэдакцыі НН, што на вуліцы Маркса, чуваць «Жыве Беларусь!» з праспекта Незалежнасці. 

18:48

Анлайн-трансляцыі на беларускіх сайтах глядзяць больш за 30 тысяч чалавек.

18:44

Наперадзе калоны — расцяжка «Баста!». Гэты лозунг прапанаваў «зубровец» Яўген Афнагель.

18:39

Анархісты, якія ідуць наперадзе калоны, запалілі фаеры.

18:36

Калона рухаецца па праспекце Незалежнасці.

Аўтамабілісты сігналяць у падтрымку.

18:35

18:31

Статкевіч заклікае прыняць рэзалюцыю, у якой высоўваюцца патрабаванні адмяніць дэкрэт №3, спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва, адмяніць павышэнне пенсійнага ўзросту, вярнуць народу свабодныя і справядлівыя выбары.

Людзі галасуюць.

18:26

18:23

18:21

Грамадскі актывіст Яўген Афнагель заклікае ўлады спыніць ціск на незалежны рух і СМІ.

18:20

«У рэгіёнах няма ніякіх перспектыў, а яны дасылаюць свае лісты шчасця. Дык засуньце іх у адно месца», — усхвалявана звяртаецца да ўсіх Наталля з Брэста.

18:16

На Кастрычніцкай плошчы ўжо больш за 1000 чалавек.

Анлайн-відэатрансляцыі асноўных беларускіх СМІ ў суме глядзіць каля 20 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.

18:15

Удзельнікі скандуюць: «Не — дэкрэту №3», «Жыве Беларусь», «Не бойцеся!».

Не ўсе ўдзельнікі акцыі далучаюцца да воклічаў, некаторыя проста назіраюць.

Сілавікі не замінаюць. Выглядае, што пратаколы на ўдзельнікаў пакуль што таксама не складаюць.

18:09

Арганізатары аб'яўляюць пачатак Маршу. 

«Гэта адкрыты здзек над грамадствам і над кожным з нас, — гаворыць Статкевіч.

17:59

Узяць удзел у акцыі ўжо прыйшлі каля 600 чалавек. 

17:57

17:52

На Кастрычніцкай плошчы ўжо каля 250 чалавек. 

17:50

«Хто галоўны дармаед? Прэзідэнт!» — напісана на адной з расцяжак. «Вось вам, а не падатак» — гаворыцца на іншай.

17:46

Людзі паступова падцягваюцца на Кастрычніцкую плошчу. Пераважна стаяць ля ўваходаў у метро і скрыжаванняў. 

* * *

17 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску а 18-й гадзіне мае распачацца акцыя «Марш абураных беларусаў». Яна скіраваная супраць «падатку на дармаедства». Мяркуецца, што ўдзельнікі акцыі на пачатку збяруцца на народны сход, а затым пройдуць шэсцем па праспекце Незалежнасці да будынка Міністэрства па падатках і зборах, што на вуліцы Савецкай.

Апытанка

Каментары120

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?100

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць