У хуткім часе «Белавія» правядзе першую ў 2017 годзе акцыю па продажы квіткоў. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў намеснік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец.

«Акцыя будзе распаўсюджвацца на ўсе рэйсы. Прычым, беручы да ўвагі ўведзены бязвізавы рэжым, набываць квіткі па акцыі можна будзе як з вылетам з Мінска, так і з замежных аэрапортаў», — заявіў Чаргінец.

Паводле яго слоў, сёлета плануецца правесці не адну, а цэлы шэраг такіх акцый.

Дату правядзення першай з іх кіраўніцтва «Белавія» назаве ўжо бліжэйшымі днямі. Што да наступных акцый, то, кажа прадстаўнік «Белавія», усе яны будуць рознага фармату і з рознымі ўмовамі.

Але паўтарэння леташняга распродажу па 20 еўра ўжо не будзе, дадаў Чаргінец. Каб не паўтарацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0