На месцы здарэння. Фота чытача
Пра гэта TUT.BY паведамілі відавочцы, а ва ўнутраных войсках і міліцыі пацвердзілі інфармацыю.
«Стаіць натоўп на вуліцы, на стаянку не пускаюць машыны», — піша сведка.
Як распавёў начальнік прэс-службы ўпраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі Уладзімір Пархомцаў, па папярэдняй інфармацыі, каля палаца выявілі [падазроную] скрынку, і людзей з будынка эвакуявалі.
«Месца ачэплена супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, сапёры прыехалі і цяпер працуюць», — дадаў ён.
Інфармацыю пра знаходку і эвакуацыю каля 150-200 чалавек пазней пацвердзіў і прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.