Вырастуць рэгулярныя плацяжы на масавых тарыфах аператара. Тарыф «XS» будзе каштаваць 3,5 рубля ў месяц (+16,6%), «S» — 7 рублёў (+7,6%), «M» — 8,5 рубля (+10,3%), «L» — 12,5 рубля (+7,7%), «XL» — 14,5 рубля (+11,5%).

Падаражэюць і буйныя пакеты з трафікам LTE: плата за паслугу «4G 20 ГБ» вырасце да 22,9 рубля (+15%), «4G 50 ГБ» — 36,9 рубля (+23,4%). Усе новыя цэны апублікаваныя на сайце аператара.

Без змен застануцца рэгулярныя плацяжы на тарыфах «XXL», «Вольны life:)», «Наш life:)», «Супер life:)», а таксама на тарыфных планах лінейкі Smart і для шэрагу іншых прапаноў. Патаннее роўмінг для абанентаў, якія знаходзяцца ў Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Кітаі, ЗША і Туркменістане.

«Змена кошту на паслугі мабільнай сувязі абумоўлена неабходнасцю далейшага развіцця сеткі, запуску новых сэрвісаў і павышэння якасці паслуг», — патлумачыў аператар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0