Дзень адкрытых дзвярэй адбудзецца 18 лютага на ваенным факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, паведаміў сайт Міністэрства абароны краіны.

Факультэт чакае навучэнцаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, а таксама сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

«Гасцям ваеннага факультэта не прыйдзецца сумаваць. Юнакі, іх бацькі і педагогі змогуць даведацца пра ўсё, што іх цікавіць аб падрыхтоўцы па ўнікальных спецыяльнасцях вышэйшага і сярэдняга спецыяльнага ўзроўняў адукацыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Адбудзецца сустрэча з камандаваннем і прафесарска-выкладчыцкім складам факультэта, падчас якой наведвальнікі змогуць задаць свае пытанні.

Пачатак мерапрыемства а 10.00. Акадэмія авіяцыі чакае гасцей па адрасе: г. Мінск, вул. Убарэвіча, 77 (праезд ад станцыі метро «Аўтазаводская» аўтобусамі № 21, 16 да прыпынку «10-я бальніца»).

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна праз тэлефон (017) 341-37-44.

Сюжэт «Ваен-ТБ» пра абарону дыпломаў на ваенным факультэце ў БДАА:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?