Жонка 92-гадовага прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ, заявіла, што яе муж карыстаецца такой падтрымкай народа, што яго абяруць на новы тэрмін нават у выпадку смерці, піша ВВС.

Reuters

Пра гэта 51-гадовая Грэйс Мугабэ сказала, выступаючы на мітынгу кіруючага Зімбабвійскага афрыканскага нацыянальнага саюза.

«Аднойчы, калі Гасподзь прызначыць памерці Мугабэ, мы выставім на выбары яго труп ў якасці кандыдата», — заявіла яна на мітынгу ў селішчы Бухера, размешчаным на паўднёвым усходзе ад сталіцы.

«Вы ўбачыце, як людзі прагаласуюць за труп Мугабэ. Я вам сур'ёзна кажу — проста каб паказаць людзям, як моцна людзі любяць свайго прэзідэнта», — сказала яна.

Мугабэ знаходзіцца ва ўладзе ўжо 37 гадоў, з моманту здабыцця краінай незалежнасці ад Брытаніі ў 1980 годзе: спачатку на пасадзе прэм'ера, а з 1987 года — прэзідэнта.

Ён не хавае, што мае намер правіць, пакуль не памрэ. У верасні мінулага года ён узяў удзел у адкрыцці помніка самому сабе, а ў снежні абвясціў, што будзе балатавацца на новы тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?