Першы робат-паліцэйскі будзе дзяжурыць на вакзале ў кітайскай правінцыі Хэнань, паведамляюць інфармагенцтвы.
news.cn
Патрульны забяспечаны многімі функцыямі. Ён можа не толькі самастойна ахоўваць тэрыторыю, але таксама папярэджваць пра пагрозу пажару. Робат здольны распазнаваць твары пасажыраў і адказваць на іх пытанні.
Першы час патрульны будзе працаваць у тэставым рэжыме. А ў далейшым, калі ён будзе добра спраўляцца з абавязкамі, яго прызначаць на пастаянную службу ў начны час.