На борце Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) сабралі першы ўраджай кітайскай капусты. Гэтая інфармацыя апублікаваная на сайце NASA.

Тут і ніжэй фота: NASA

Тут і ніжэй фота: NASA

Ураджай, які вырасціла астранаўт Пэгі Уітсан, сабралі 17 лютага. Адно з зярнятак доўгі час не магло прарасці, бо, мабыць, знаходзілася вышэй за іншых і недаатрымлівала вільгаці. Аднак Пэгі ўдалося прарасціць і гэтае зярнятка.

Экіпаж касмічнай станцыі зможа пакашатаваць вырашчаны ўраджай. Аднак асноўную яго частку захаваюць для навуковых даследаванняў і адправяць у Касмічны цэнтр Кенэдзі.

Дарэчы, гэта ўжо пятая культура, якая вырошчваецца на борце станцыі. Кітайскую капусту ў гэты раз абралі пасля таго, як правялі ацэнку некалькіх варыянтаў гародніны. Перш за ўсё ўлічваўся такі крытэр, як пажыўная каштоўнасць.

На гэтым астранаўты не плануюць заканчваць свае эксперыменты па вырошчванні раслін на МСК. Больш шырокі выбар свежых прадуктаў харчавання дазволіць забяспечваць усё больш працяглыя місіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0