Навучаньне ў школах будзе ажыцьцяўляцца толькі па чвэрцях
Сыстэма трымэстраў, што практыкавалася ў некаторых навучальных установах, скасоўваецца.
Сыстэма трымэстраў, што практыкавалася ў некаторых навучальных установах, скасоўваецца. Пра гэта паведаміў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.
Першая чвэрць будзе доўжыцца з 1 верасьня жа 25 кастрычніка, другая — з 3 лістапада па 24 сьнежня, трэцяя — з 8 студзеня па 27 сакавіка, чацьвертая — з 6 красавіка па 29 траўня.
У наступным годзе выпускныя за курс базавай і сярэдняй школы будуць праведзеныя з 1 па 12 чэрвеня.
Паводле БЕЛТА