Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс, выступаючы ў Мюнхене на міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, пацвердзіў, што прэзідэнт Дональд Трамп шукае агульныя пазіцыі для дыялогу з Масквой, паведамляе ВВС.

Getty

Тым не менш, падкрэсліў ён, Расія павінна адказваць за свае дзеянні на міжнароднай арэне.

Майк Пенс заявіў, што ЗША будуць патрабаваць ад Расіі выканання Мінскіх дамоўленасцей, якія закліканыя пакласці канец канфлікту на ўсходзе Украіны.

Гэта першае выступленне Пенса за межамі ЗША пасля ўступлення ў новую пасаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0