Нетыповае для гэтага часу года і рэгіёну надвор'е ўсталявалася на Аравійскім паўвостраве. У многіх абласцях Саудаўскай Аравіі ўжо без малога тыдзень льюць дажджы, тэмпература паветра ў Эр-Рыядзе днём ледзь-ледзь перавышае 10°C, а ўначы апускаецца да 5 градусаў Цэльсія. У бліжэйшыя дні паветра прагрэецца да 20°C і будзе ясна, але затым зноў прыйдзе дажджлівае, ветранае і халоднае надвор'е.

Моцныя ападкі прывялі да падтаплення асобных участкаў дарог, кватэр і парушэння чыгуначнага руху. У прыватнасці, сышоў з рэек цягнік, які курсуе паміж Эр-Рыядам і Дамамам. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 18 пасажыраў. Камунальныя і выратавальныя службы адчуваюць цяжкасці з эвакуацыяй аўтамабіляў і жыхароў з месцаў затаплення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0