А 10-й раніцы ў Мінскім гарадскім судзе пачынаецца працэс над 18-гадовым Уладам Казакевічам.

Улад Казакевіч у зале суда, фота Сяргея Гудзіліна

Улад Казакевіч у зале суда, фота Сяргея Гудзіліна

Гэта той самы хлопец, які ў кастрычніку 2016 года прыйшоў з бензапілой і сякерай у ГЦ «Новая Еўропа» і забіў там прадавачку.

Казакевіча абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў, у тым ліку вінавацяць у забойстве і падрыхтоўцы да забойства. Яму пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Расстраляць ці асудзіць на пажыццёвае Казакевіча не могуць — на момант злачынства Улад быў непаўнагадовым.

Экспертыза паказала, што падчас злачынства хлопец усведамляў, што робіць. Дарэчы, следства высветліла, што за некалькі дзён перад забойствам у гандлёвым цэнтры, Улад Казакевіч прыходзіў з бензапілой ва ўніверсітэт (ён вучыўся ў МІТСО, адкуль быў адлічаны). На шчасце, інструмент проста не завёўся.

Але ж завёўся ён увечары 8 кастрычніка 2016 года, калі Улад нападпітку прыйшоў у ГЦ «Новая Еўропа». Ён паспрабаваў напасці на жанчыну, тая збегла, тады хлопец кінуўся на іншую - два разы ўдарыў яе бензапілой. Інструмент заглух. Хлопец дастаў з чахла ад гітары сякеру і некалькі разоў ударыў параненую. 43-гадовая жанчына сканала на месцы.

Затым Казакевіч параніў яшчэ дзвюх жанчын. Пасля чаго яго затрымалі наведвальнікі гандлёвага цэнтра.

Пацярпелымі ў крымінальнай справе праходзяць тры жанчыны, якіх атакаваў Казакевіч, і дачка загінулай. Ёй будзе выдзелены сурдаперакладчык. У дзяўчыны — праблемы са слыхам.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?