Reuters.com

Reuters.com

У суботу ўвечары, выступаючы на мітынгу сваіх прыхільнікаў у Фларыдзе, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, у прыватнасці, сказаў: «Паглядзіце, што адбылося ў Германіі, паглядзіце, што адбылося ўчора вечарам у Швецыі. У Швецыі, хто б мог падумаць! У Швецыі! Іх было шмат. У іх паўсталі праблемы, якія яны і ўявіць сабе не маглі».

Гэтыя словы збянтэжылі многіх: ніхто, у тым ліку і былы прэм'ер-міністра Швецыі Карл Більт, не зразумеў, што менавіта меў на ўвазе Трамп, і ў «Твітары» пасыпаліся пытанні і жарты.

«Швецыя? Тэрарыстычная атака? Што ён курыць?» — задаўся пытаннем Більт.

Некаторыя здагадаліся звярнуцца на афіцыйны акаўнт @Sweden Twitter, дзе кожны тыдзень хтосьці з грамадзян Швецыі нясе вахту, з пытаннем «Дык што ж здарылася ў Швецыі ўчора вечарам?». На гэты раз чарга адказваць выпала школьнаму бібліятэкару па імені Эма.

«Нічога не адбылося. Нічога. А наогул галоўная навіна — музычны адбор Мелфэст».

Хэштэг #lastnightinSweden (# учоравечарамуШвецыі) стаў з таго часу вельмі папулярным у Твітары.

Дык што ж усё-такі здарылася ў Швецыі ў пятніцу вечарам?

Можна з упэўненасцю сказаць, што тэрарыстычных нападаў там не было. Для жадаючых на вэбсайце шведскай газеты Aftonbladet была складзена падборка здарэнняў за дзень:

— тэхнічныя непаладкі перашкодзілі знакамітаму выканаўцу Уве Торнквісту правесці рэпетыцыю ўжо згаданага Мелфэсту;

 — адзін мужчына загінуў на працы ў выніку няшчаснага выпадку;

- -на поўначы Швецыі некалькі дарог закрыта ў сувязі са штармавым надвор'ем;

— у цэнтры Стакгольма адбылася пагоня паліцыі за аўтамабілем, кіроўца якога быў меркавана п'яны.

Што ж меў на ўвазе Трамп?

Не выключана, што Трамп меў на ўвазе дакументальны фільм, паказаны ў пятніцу ўвечары каналам Fox News, дзе гаворка ішла пра нібыта гвалтоўныя дзеянні, якія здзяйсняюцца бежанцамі ў Швецыі.

«У Швецыі, пасля таго як яны сталі праводзіць палітыку адчыненых дзвярэй, рэзка ўзрасла колькасць злачынстваў з ужываннем агнястрэльнай зброі і згвалтаванняў», - распавёў каналу Fox News амерыканскі дакументаліст Эмі Хоравіц з нагоды рашэння краіны ўпусціць вялікую колькасць бежанцаў у 2013 годзе.

Вядома, што Fox News - адзін з любімых каналаў кабельнага тэлебачання Дональда Трампа, які ён глядзіць рэгулярна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?