AFP
Кандыдат ад «Альянсу Паіс», стаўленік дзейнага прэзідэнта Рафаэля Карэа Ленін Марэна лідзіруе па выніках нядзельных выбараў, паведамляе ria.ru са спасылкай на нацыянальную выбарчую раду краіны.
Па выніках кіраўніка рады Хуана Пабла Поса, пасля апрацоўкі 51,8% бюлетэняў Марэна набірае 38,26% галасоў, яго найбліжэйшы супернік ад руху «Крэа-Сума» Гільерма Ласа атрымлівае 29,86%. Для перамогі ў першым туры кандыдат павінен атрымаць альбо больш за 50% галасоў, альбо 40%, але ў гэтым выпадку абагнаць суперніка на 10%. Такім чынам, у краіне чакаецца правядзенне другога тура 2 красавіка.
«На дадзены момант можна сказаць, што будзе другі тур», — заявіў Поса.
Ленін Вальтэр Марэна Гарсэс нарадзіўся ў 1953 г. Яго бацька ідэалізаваў рэвалюцыю ў Расіі, таму даў сыну такое імя.