AFP

AFP

Тэлефон, якім лідар Трэцяга рэйха Адольф Гітлер карыстаўся падчас Другой сусветнай вайны, быў прададзены на амерыканскім аўкцыёне за 243 тысячы даляраў, піша Бі-бі-сі.

Асоба пакупніка засталася невядомая. Таргі ў горадзе Чесапік (штат Мэрыленд) пачаліся са стартавай цаны ў 100 тысяч даляраў.

Чырвоны тэлефон, на якім выгравіравана імя Гітлера, быў знойдзены ў яго падземным бункеры ў Берліне ў 1945 годзе.

AFP

AFP

Савецкія салдаты ўручылі гэты тэлефон у якасці сувеніра брытанскаму афіцэру сэру Ральфу Рэйнеру неўзабаве пасля таго, як Германія капітулявала.

Па заяве арганізатараў таргоў, тэлефон быў «зброяй масавага знішчэння», бо менавіта па гэтым тэлефоне Гітлер аддаваў распараджэнні, якія прывялі да шматмільённых ахвяраў у гады вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0