Апублікавана відэа, знятае ў міжнародным аэрапорце сталіцы Малайзіі Куала-Лумпур, на якім, як мяркуецца, зафіксаваны момант нападу на брата Кім Чэн Ына — Кім Чон Нама, паведамляе газета The Star.

Кадры былі прадэманстраваны ў эфіры кітайскага навінавага тэлеканала CCTV, Піша The Daily Mail.

На відэазапісе, апублікаваным на YouTube, бачна, як дзве жанчыны ззаду падыходзяць да Кім Чон Нама. Адна з іх накідвае нешта на галаву мужчыну. Другая ў гэты момант, мабыць, распыляе таксічнае рэчыва ў яго твар.

Пасля гэтага жанчыны сыходзяць, а мужчына ідзе да інфармацыйнай стойкі, дзе жэстамі пра штосьці паведамляе двум паліцыянтам. Відаць, ён распавядае пра напад, перадае NEWSru.

Пра забойства брата Кім Чэн Ына стала вядома 14 лютага. Мужчына памёр па дарозе ў бальніцу.

Па версіі следства, напад здзеснілі дзве жанчыны, яны затрыманыя. Агулам па падазрэнні ў дачыненні да злачынства пад варту ўзятыя чатыры чалавекі. Яшчэ чатырох чалавек малайзійская паліцыя шукае ў рамках справы. Паліцыя Малайзіі шукае ў сувязі з магчымым дачыненнем да забойства чацвярых мужчын з Паўночнай Карэі — ва ўзросце 33, 34, 55 і 57 гадоў. Яны прыехалі ў краіну ў розны час у перыяд з 31 студзеня па 7 лютага, аднак пакінулі Малайзію ў дзень смерці Кім Чон Нама. Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што ў іх былі не дыпламатычныя, а звычайныя пашпарты.

Па дадзеных СМІ, трое паўночнакарэйцаў назіралі за забойствам проста з кавярняў у будынку тэрмінала. Як яны пакінулі краіну, улады Малайзіі не ўдакладнілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0