Адзін з навукоўцаў-фізыкаў, які пажадаў захаваць ананімнасьць, сказаў у інтэрвію радыё “Свабода”:

“Сынтэзаваць такія рэчывы і не пакінуць сьлядоў папросту немагчыма. Таму, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваліся гатовыя кампанэнты. Разьлічыць выбух можа толькі спэцыяліст. Гэта не пад сілу ані хіміку, ані фізыку. Для гэтага павінна быць адмысловая ваенная адукацыя.

Паглядзіце ўважліва рэпартажы, якія перадаюць па розных каналах пра тэрарыстаў. Усе гэтыя людзі маюць тэхнічную адукацыю. Усе выбухі павінны быць разьлічаныя. Усе рэчывы павінны кампанавацца ў вызначаных строгіх прапорцыях. Для гэтага трэба мець адпаведную адукацыю. А што бяруць у людзей адбіткі пальцаў і сьліню? Яны што, сьліняй дрот прыклейвалі?! Гэта прынамсі несур’ёзна”.

Навукоўцы нагадваюць, што ў Беларусі няма вытворчасьці зброі, а тым часам у суседняй Расеі шмат заводаў на поўдзень і ўсход ад Уралу, дзе сынтэзуюць рэчывы, неабходныя для выбуховых прыстасаваньняў. Але й саміх рэчываў недастаткова. Патрэбныя веды з курсу фізыкі выбухаў. У Беларусі няма ніводнай катэдры з гэтай галіны.

Навукоўцы ўпэўненыя, што бомба трапіла ў Беларусь у гатовым выглядзе з вайсковай часткі альбо зь нейкай зоны ваеннага канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?