Гурт Brutto прэзентаваў тызер да новага кліпа «Рокі», прэм'ера якога адбудзецца 1 сакавіка. У тызеры фігуруюць Віталь Гуркоў і Меліціна Станюта.
«Часам ты перамагаеш сваіх дэманаў, іншы раз — прыручаеш. Калі-нікалі ты сам і ёсць дэман», — гаворыцца ў тызеры.