Тэмпературны фон будзе вышэй за кліматычную норму і цалкам адпавядаць сакавіцкім значэнням, распавяла Tut.by намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Святлана Рыбакова.
У аўторак, 21 лютага, пад уплывам актыўных атмасферных франтоў атлантычнага цыклона, які будзе перамяшчацца па поўначы Еўропы, у многіх раёнах нашай краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, больш інтэнсіўныя ападкі чакаюцца ноччу па Віцебскай вобласці. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёвым захадзе рэспублікі чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — +4°С, максімальная днём +2 — +8°С.
У сераду, 22 лютага, на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць паветраная маса са Скандынавіі, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём па захадзе пераходзіць у дождж), слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Днём па захадзе краіны захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +2°С, па Віцебскай вобласці пры праясненнях паветра знізіцца да -6°С; максімальная днём -2 — +4°С, па паўднёвым захадзе да +6°С.
У чацвер, 23 лютага, чарговая сістэма франтальных раздзелаў выкліча ў многіх раёнах краіны ападкі (дождж, мокры снег), ноччу і раніцай слабы галалёд. На большай частцы тэрыторыі краіны зноў чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад -4°С па паўночным усходзе да +4°С па паўднёвым захадзе краіны, максімальная днём 0 — +6°С.
У пятніцу, 24 лютага, захаваецца няўстойлівае цёплае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца слабы туман, галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 +4°С, максімальная тэмпература днём +1 + 7°С, па поўдні краіны яна павысіцца да +8 +10°С.