Суботняй раніцай 18 лютага выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў шматпавярховым жылым доме па вуліцы Крапоткіна, 84 у сталіцы. Аказалася, у адной з кватэр на 17-м паверсе загарэлася лазня, паведамляе Упраўленне МНС па Мінску.
Фота: прэс-служба МНС
Фота: прэс-служба МНС
Фота: прэс-служба МНС
Пажар адбыўся ў 5-пакаёвай кватэры, дзе ў ванным пакоі была абсталявана лазня. Агонь ахапіў драўляную ашалёўку парылкі на плошчы ў 6 квадратных метраў.
Аб узгаранні ратавальнікі даведаліся дзякуючы таму, што спрацавалі сістэмы супрацьдымнай абароны ў пад'ездзе.
Прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.